













Шаноўнае спадарства!
Беларуская школа ў Варшаве існуе ўжо пяты год і актыўна развіваецца.
Вучнямі нашай школы становяцца беларускія дзеці, якія атрымліваюць веды па асноўных прадметах ва ўстановах Польшчы, а па прадметах беларускага кампанента (роднай мове і літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі і інш.) на занятках па суботах (да 5 гадзін), каб не адстаць ад сваіх аднагодкаў на радзіме, і таксама займаюцца беларускімі танцамі і гульнямі, выяўленчым мастацтвам, вывучаюць свае песні і народныя святы.
Прыемна, што некаторыя з іх звязаны са школай ужо пяты год.
Рознабаковая дзейнасць у школе патрабуе матэрыяльнай падтрымкі. Падтрымайце беларускую школу. З пытаннямі можна звяртацца на адрас: belaruskaja.szkola@gmail.com
Top Donors
-
AnonymousPLN 400.00
-
AnonymousPLN 300.00
-
AnonymousPLN 280.00
Recent Donations
-
Anonymous donated PLN 224.001 hour ago
-
Anonymous donated PLN 300.002 hours ago
-
Mikita donated PLN 224.0012 hours ago
-
Anonymous donated PLN 280.0013 hours ago
-
Anonymous donated PLN 280.0015 hours ago
2026 – 2027 навучальны год 🖊
У нас новае і ўтульнае памяшканне, якое прадставіла Міністэрства адукацыі Польшчы і школа № 187 імя Адама Міцкевіча (ul. Staffa 21). У Беларускай школе вітаем нашых даўніх і сталых сяброў-вучняў і цешымся новым не малым папаўненнем на сорак дзяцей ва ўсіх класах ад 0 да 8.
2025 – 2026 навучальны год 🎒
Дарагія бацькі і дабрачынцы!
Шчыра дзякуем вам за падтрымку! Менавіта дзякуючы вам школа можа існаваць і развівацца.
За 2024–2025 навучальны год вы ахвяравалі 27 562.70 zł!
2024 – 2025 навучальны год 📖
Дарагія бацькі і дабрачынцы!
Шчыра дзякуем вам за гэты год і за вашую падтрымку. Менавіта вы робіце існаванне школы магчымым.
За 2024-2025 навучальны год вы ахвяравалі 136 588.00 злотых. Агульныя выдаткі на дзейнасць школы склалі 135 329.80 злотых.
Розніца 1 258.20 злотых залічана на наступны навучальны год.
Асобныя філіі школы пачалі працаваць самастойна. Пашыраецца дзейнасць БШВ у Варшаве і ў анлайн-навучанні за кошт адкрыцця новых курсаў, дзе за тры гады былі прадстаўнікі з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Албаніі, Англіі, Аўстрыі, Балгарыі, Беларусі, Германіі, Грузіі, ЗША, Інданезіі (востраў Балі), Ірана, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Малдовы, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Славеніі, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Японіі.
2023 – 2024 навучальны год 📚
Са школай падтрымліваюць вучэбную дзейнасць больш паўтысячы беларусаў. Працуюць філіі ў Беластоку, Гданьску, Кракаве. Падтрымліваецца дзейнасць беларускіх школак у Батумі, Тбілісі, Вільні. У самай вялікай філіі БШВ з анлан-навучаннем займаюцца дзеці амаль з 30 краін свету.
Пачатак дзейнасці 🕊️
Беларуская школа ў Варшаве пачала сваю дзейнасць з верасня 2022 года як афлайн і анлайн адукацыйная прастора для дзяцей, якія часова апынуліся ў Польшчы і іншых краінах свету пасля гуманітарнага крызісу ў Беларусі.
