Вітаем, шаноўныя сябры!
Беларуская школа ў Кракаве






🕊️ Дарагія дабрачынцы!
За 2024-2025 навучальны год вы ахвяравалі 20 935.68 злотых!
Школа змагла існаваць выключна дзякуючы вашым данатам.
Шчыра дзякуем вам за тое, што робіце існаванне школы магчымым!
Бягучы кошт на пачатак лістапада 2025 года складае 5100 PLN
🙏 Просім далучыцца да падтрымкі каб настаўнікі маглі сваечасова атрымаць заробкі!
Агульныя выдаткі на дзейнасць школы склалі 20 424.03 злотых.
Розніца 511.65 злотых залічана на наступны навучальны год.
Апдэйт адносна падтрымкі праз падаткі з PITаў будзе даступны пасля 20 лістапада 2025.
Шчыра дзякуем вам за тое, што робіце існаванне школы магчымым!
📢 Шаноўнае спадарства!
На пачатку верасня Беларуская школа ў Кракаве трэці год запар адчыняе дзеры ўтульных аўдыторый і прымае да навучання маленькіх беларусаў. Наша школа – гэта месца, дзе дзеці не толькі вучацца чытаць і пісаць па-беларуску. Тут яны знаёмяцца з беларускай культурай і гісторыяй, традыцыямі і святамі. Разам мы бавім час за настольнымі гульнямі, праводзім творчыя заняткі, ладзім спартовыя спаборніцтвы і пікнікі.
👉 Мы існуем і развіваемся дзякуючы супольным намаганням настаўнікаў і бацькоў, а таксама дзякуючы вашай падтрымцы.
Таму мы звяртаемся да вас з просьбай падтрымаць школу пасільнымі штомесячнымі або аднаразовымі данатамі.
Нават невялікі ўнёсак робіць вялікую справу: разам мы зможам забяспечыць дзецям якасную адукацыю і стварыць утульнае асяроддзе для навучання.
🙏 Дзякуй кожнаму, хто дапамагае! Менавіта дзякуючы вам школа жыве, а дзеці маюць магчымасць вучыцца і размаўляць па-беларуску нават за межамі Радзімы.
Далучайцеся да нашай справы і зрабіце свой уклад у будучыню беларускай адукацыі за мяжой!
Запрашаем таксама на наш Instagram!
Нашыя дабрачынцы
Nad
November 17, 2025
Алеся
November 1, 2025
Anonymous
October 19, 2025
Alena
October 14, 2025
Anonymous
October 9, 2025
Offline donation
Alex
October 8, 2025
Ala Tsvirko
October 7, 2025
Алеся
October 4, 2025
Olga
October 3, 2025
Maryna Lialik
September 29, 2025
Anonymous
September 23, 2025
Nadzeya
September 23, 2025
