Вітаем, шаноўныя сябры!

Беларуская школа ў Варшаве

Шаноўнае спадарства!

Беларускай школа ў Варшаве існуе ўжо чацверты год і актыўна развіваецца,
каб прапаноўваць дзеткам і бацькам цікавыя, грунтоўныя і разнастайныя
заняткі. Нашая мэта – дапамагчы дзеткам захаваць сувязь з Беларуссю незалежна ад іх месцазнаходжання.

Вучнямі нашай школы становяцца беларускія дзеці, якія атрымліваюць веды па асноўных прадметах ва ўстановах краіны пражывання, а па прадметах беларускага кампанента (роднай мове і літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі і інш.) на занятках па суботах (да 5 гадзін), каб не адстаць ад сваіх аднагодкаў на радзіме, і таксама займаюцца беларускімі танцамі і гульнямі, батлейкай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам і маляваннем, вывучаюць свае песні і народныя святы. 

Прыемна, што некаторыя з іх звязаны са школай ужо чацвёрты год.

Рознабаковая дзейнасць у школе патрабуе матэрыяльнай падтрымкі. Падтрымайце беларускую школу. З пытаннямі можна звяртацца на адрас: belaruskaja.szkola@gmail.com

Кастрычнік 2025
2025 – 2026 навучальны год 🎒

У Варшаве працягваюць навучацца дзеці ад 0 да 7 класаў. 

Кастрычнік 2025
Верасень 2024 – травень 2025
2024 – 2025 навучальны год 📖

Дарагія бацькі і дабрачынцы!
Шчыра дзякуем вам за гэты год і за вашую падтрымку. Менавіта вы робіце існаванне школы магчымым.

За 2024-2025 навучальны год вы ахвяравалі 136 588.00 злотых. Агульныя выдаткі на дзейнасць школы склалі 135 329.80 злотых.
Розніца 1 258.20 злотых залічана на наступны навучальны год.

Асобныя філіі школы пачалі працаваць самастойна. Пашыраецца дзейнасць БШВ у Варшаве і ў анлайн-навучанні за кошт адкрыцця новых курсаў, дзе за тры гады былі прадстаўнікі з  Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Албаніі, Англіі, Аўстрыі, Балгарыі, Беларусі, Германіі, Грузіі, ЗША, Інданезіі (востраў Балі), Ірана, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Малдовы, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Славеніі, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Японіі.

Верасень 2024 – травень 2025
Верасень 2023 травень 2024
2023 – 2024 навучальны год 📚

Са школай падтрымліваюць вучэбную дзейнасць больш паўтысячы беларусаў. Працуюць філіі ў Беластоку, Гданьску, Кракаве. Падтрымліваецца дзейнасць беларускіх школак у Батумі, Тбілісі, Вільні. У самай вялікай філіі БШВ з анлан-навучаннем займаюцца дзеці амаль з 30 краін свету.

Верасень 2023 травень 2024
Верасень 2022 – травень 2023
Пачатак дзейнасці 🕊️

Беларуская школа ў Варшаве пачала сваю дзейнасць з верасня 2022 года як афлайн і анлайн адукацыйная прастора для дзяцей, якія часова апынуліся ў Польшчы і іншых краінах свету пасля гуманітарнага крызісу ў Беларусі.

Верасень 2022 – травень 2023
Нашыя дабрачынцы

Anonymous

March 6, 2026

387,11zł

Anonymous

March 6, 2026

247,94zł

Казik

March 6, 2026

206,70zł

Aliaksei Kozich

March 5, 2026

412,89zł

SAVELI 4KL

March 5, 2026

247,94zł

Anonymous

March 4, 2026

412,89zł

Anonymous

March 4, 2026

186,08zł

Anonymous

March 3, 2026

247,94zł

Anonymous

March 2, 2026

412,89zł

Стэфан-6кл

March 2, 2026

206,70zł

Anonymous

March 1, 2026

247,94zł

Anonymous

February 28, 2026

247,94zł