Вітаем, шаноўныя сябры!
Беларуская школа ў Кракаве






📢 Шаноўнае спадарства!
На пачатку верасня Беларуская школа ў Кракаве трэці год запар адчыняе дзеры ўтульных аўдыторый і прымае да навучання маленькіх беларусаў. Наша школа – гэта месца, дзе дзеці не толькі вучацца чытаць і пісаць па-беларуску. Тут яны знаёмяцца з беларускай культурай і гісторыяй, традыцыямі і святамі. Разам мы бавім час за настольнымі гульнямі, праводзім творчыя заняткі, ладзім спартовыя спаборніцтвы і пікнікі.
👉 Мы існуем і развіваемся дзякуючы супольным намаганням настаўнікаў і бацькоў, а таксама дзякуючы вашай падтрымцы.
Таму мы звяртаемся да вас з просьбай падтрымаць школу пасільнымі штомесячнымі або аднаразовымі данатамі.
Нават невялікі ўнёсак робіць вялікую справу: разам мы зможам забяспечыць дзецям якасную адукацыю і стварыць утульнае асяроддзе для навучання.
🙏 Дзякуй кожнаму, хто дапамагае! Менавіта дзякуючы вам школа жыве, а дзеці маюць магчымасць вучыцца і размаўляць па-беларуску нават за межамі Радзімы.
Далучайцеся да нашай справы і зрабіце свой уклад у будучыню беларускай адукацыі за мяжой!
Запрашаем таксама на наш Instagram!
Бягучыя кошты
за верасень-лістапад 2025:
7488 злотых з якіх 900 злотых - бухгалтэрскія паслугі, 6588 злотых - заробкі настаўнікаў з улікам усіх падаткаў, матэрыялы ды экскурсія.
Мы атрымалі адлічэнні з PIT 🪙
9 280 злотых пералічана ад партнераў і ўжо на рахунках фундацыі.
Дарагія бацькі і дабрачынцы, дзякуем вам ад усяго сэрца! Для школы эта вельмі істотная падтрымка.
Пачатак навучальнага года 2025-2026 🎉
На пачатку верасня Беларуская школа ў Кракаве трэці год запар прымае да навучання маленькіх беларусаў. Арганізацыйныя пытанні вырашаны, і мы пачынаем.
Да сустрэчы на занятках!
Завяршаем навучальны год 2024–2025 🕊️
Дарагія бацькі і дабрачынцы!
Шчыра дзякуем вам за гэты год і за вашую падтрымку. Менавіта вы робіце існаванне школы магчымым.
За 2024-2025 навучальны год вы ахвяравалі 20 935.68 злотых. Агульныя выдаткі на дзейнасць школы склалі 20 424.03 злотых.
Розніца 511.65 злотых залічана на наступны навучальны год.
Пачатак навучальнага года 2024-2025 🎉
Выдатныя навіны: нам удалося вырашыць арганізацыйныя пытанні, у тым ліку датычныя аўдыторый. Запрашаем на заняткі!
Нашыя дабрачынцы
June 19, 2026
Дзякуй!
May 27, 2026
Дзякуй за ініцыятыву!
May 16, 2026
April 11, 2026
🩷
March 14, 2026
March 10, 2026
March 3, 2026
February 26, 2026
Малайцы!
February 2, 2026
January 31, 2026
January 3, 2026
December 19, 2025
