Усіх шчыра вітаю!

Мяне завуць Юрась, гісторык, аматар краязнаўца і гід па Варшаве. І ваколіцах:)

Закончыў гістарычны факультэт БДУ ў 2014 г., працаваў у музэях, а з 2020 году прайшоў атэстацыю гіда ў Нацыянальным агенцтве па турызьме. Распрацоўваў і праводзіў беларускамоўныя экскурсіі па Менску і Беларусі. З 2022 г. працягваю займацца ўлюбёнай справай у Варшаве, знаёмлю беларусаў (і ня толькі беларусаў) зь цікавінкамі і асаблівасьцямі польскае сталіцы па-беларуску. На цяперашні час маю больш за 20 аўтарскіх маршрутаў па Варшаве, Канстанціну Язёрна і Яблоньне. Арганізоўваю беларускамоўныя шпацыры ў фармаце вольнага гасьцінцу (free-donation) штовыходныя. Таксама праводжу экскурсіі на заказ, яны даступныя перад усім па-беларуску й па-расейску, але можна й польскамоўны варыянт зладзіць. Акрамя шпацыраў, распрацаваў невялічкія лекцыйныя курсы ў фармаце анлайн, прысьвечаныя гісторыі клясычнага правапісу, беларускай лацінцы і калькаваньню ў беларускай мове.

Каб бліжэй азнаёміцца з маёй дзейнасьцю ці заказаць пэўную экскурсію, пераходзьце па спасылцы ў Інстаграм ці Тэлеграм.

Буду шчыра ўдзячны любой падтрымцы, бо мой краязнаўча-асьветніцкі праект перад усім скіраваны на беларусаў і захаваньне беларушчыны ў эміграцыі.

Дзякуй шчыры!

Нашыя дабрачынцы

August 15, 2026

10,82zł

August 3, 2026

offline donation

1 300,00zł

August 3, 2026

offline donation

200,00zł

August 2, 2026

82,99zł

July 31, 2026

offline donation

220,00zł

July 27, 2026

offline donation

400,00zł

July 20, 2026

offline donation

350,00zł

July 13, 2026

offline donation

350,00zł

June 30, 2026

offline donation

70,00zł

June 29, 2026

offline donation

570,00zł

June 22, 2026

offline donation

250,00zł

June 22, 2026

offline donation

170,00zł