Падтрымай Беларускі Аматарскі Тэатр “Nievymoǔnaje”







Беларускі аматарскі тэатр “Nievymoǔnaje” — гэта культурна-адукацыйны праект, створаны ў 2023 годзе па ініцыятыве беларускай супольнасці ў Кракаве. Мы — не прафесійныя акцёры, а людзі, якіх аб’ядноўвае любоў да сцэны і беларускай культуры. Мы разам вучымся акцёрскаму майстэрству, рэпетуем і бясплатна паказваем спектаклі для ўсіх ахвотных.
За гэты час мы падрыхтавалі некалькі пастановак і святочных дзіцячых спектакляў. Наш апошні спектакль — «Стомлены д’ябал» паводле п’есы беларускага драматурга Сяргея Кавалёва — гэта філасофская прыпавесць пра адказнасць чалавека за зло і цяжкасці ў свеце. Прэм’ера, што адбылася ў маі, сабрала больш за 130 гледачоў, а 18 кастрычніка мы пакажам спектакль паўторна.
Тэатр працуе цалкам на валанцёрскіх асновах — кожны з нас укладае свой час і сілы проста таму, што гэта важна і цікава. Каб працягваць ставіць новыя спектаклі, нам патрэбныя сродкі на дэкарацыі, касцюмы і падрыхтоўку сцэны.
На што пойдуць сабраныя грошы:
– стварэнне дэкарацый і касцюмаў;
– падрыхтоўка сцэны і асвятлення;
– арэнда неабходнай апаратуры і матэрыялаў для рэпетыцый.
Калі вам блізкая наша ідэя, вы можаце падтрымаць тэатр любой зручнай сумай. Кожны ўнёсак дапамагае нам развівацца і працягваць паказваць спектаклі для беларусаў і ўсіх, каму цікавая беларуская культура.
Даведацца больш пра нас можна на нашай старонцы ў Інстаграм https://www.instagram.com/nievymounaje.theatre/
Top Donors
-
AnonymousPLN 75.00
-
AnonymousPLN 50.00
-
AnonymousPLN 50.00
Recent Donations
-
Anonymous donated PLN 50.006 months ago
-
Anonymous donated PLN 50.006 months ago
-
Anonymous donated PLN 15.006 months ago
-
Anonymous donated PLN 50.006 months ago
-
Anonymous donated PLN 40.006 months ago
-
Anonymous donated PLN 25.006 months ago
-
Anonymous donated PLN 50.006 months ago
-
Anonymous donated PLN 50.006 months ago
-
Anonymous donated PLN 25.006 months ago
-
Uladziner donated PLN 50.006 months ago
-
Anonymous donated PLN 50.006 months ago
-
Anonymous donated PLN 50.006 months ago
-
Valeriia donated PLN 25.0011 months ago
-
Andrii donated PLN 10.0011 months ago
-
Iryna donated PLN 40.0011 months ago
-
Dmytro donated PLN 40.0011 months ago
-
Karyna donated PLN 25.0011 months ago
-
Pavel donated PLN 25.0011 months ago
-
Anonymous donated PLN 5.0011 months ago
-
George donated PLN 10.0011 months ago