Belarusian School in Kraków

 

📢 Шаноўнае спадарства!

На пачатку верасня Беларуская школа ў Кракаве чацверты год запар адчыняе дзеры ўтульных аўдыторый і прымае да навучання маленькіх беларусаў. Наша школа – гэта месца, дзе дзеці не толькі вучацца чытаць і пісаць па-беларуску. Тут яны знаёмяцца з беларускай культурай і гісторыяй, традыцыямі і святамі. Разам мы бавім час за настольнымі гульнямі, праводзім творчыя заняткі, ладзім спартовыя спаборніцтвы і пікнікі.

👉 Мы існуем і развіваемся дзякуючы супольным намаганням настаўнікаў і бацькоў, а таксама дзякуючы вашай падтрымцы.

Таму мы звяртаемся да вас з просьбай падтрымаць школу пасільнымі штомесячнымі або аднаразовымі данатамі.

Нават невялікі ўнёсак робіць вялікую справу: разам мы зможам забяспечыць дзецям якасную адукацыю і стварыць утульнае асяроддзе для навучання.

🙏 Дзякуй кожнаму, хто дапамагае! Менавіта дзякуючы вам школа жыве, а дзеці маюць магчымасць вучыцца і размаўляць па-беларуску нават за межамі Радзімы.

Далучайцеся да нашай справы і зрабіце свой уклад у будучыню беларускай адукацыі за мяжой!

Запрашаем таксама на наш Instagram!

Top Donors

  • Donor avatar
    Alesia Ribbon
    PLN 300.00
  • Donor avatar
    Aksana Ribbon
    PLN 300.00
  • Donor avatar
    Anonymous Ribbon
    PLN 150.00

Recent Donations

  • Donation icon
    Aksana donated PLN 300.00
    58 minutes ago
  • Donation icon
    Alesia donated PLN 300.00
    4 days ago
  • Donation icon
    Anonymous donated PLN 150.00
    2 weeks ago
  • Donation icon
    Anonymous donated PLN 100.00
    2 weeks ago
  • Donation icon
    Anonymous donated PLN 10.00
    2 weeks ago
Верасень 2026
Пачатак навучальнага года 2026-2027

Арганізацыйныя пытанні вырашаны, і мы пачынаем!

У гэтым годзе нас чакаюць новы фармат, новыя матэрыялы і новыя актыўнасці. Далучайцеся!

Да сустрэчы на занятках! ❤️

Верасень 2026
Чэрвень 2026
Канец навучальнага года 2025–2026

Дарагія бацькі і дабрачынцы! ❤️

Дзякуй за вашу падтрымку — дзякуючы вам школа можа працягваць сваю працу.

За 2025–2026 навучальны год вы ахвяравалі 20 116,65 злотых з улікам адлічэнняў з PIT пры агульных выдатках 20 088,60 злотых.

Дзякуй, што дапамагаеце нам быць і рухацца наперад разам! ❤️

Чэрвень 2026
Снежань 2025
Мы атрымалі адлічэнні з PIT 🪙

9 280 злотых пералічана ад партнераў і ўжо на рахунках фундацыі.

Дарагія бацькі і дабрачынцы, дзякуем вам ад усяго сэрца! Для школы эта вельмі істотная падтрымка.

Снежань 2025
Верасень 2025​
Пачатак навучальнага года 2025-2026 🎉

На пачатку верасня Беларуская школа ў Кракаве трэці год запар прымае да навучання маленькіх беларусаў. Арганізацыйныя пытанні вырашаны, і мы пачынаем.
Да сустрэчы на занятках!

Верасень 2025​
Чэрвень 2025
Завяршаем навучальны год 2024–2025 🕊️

Дарагія бацькі і дабрачынцы!
Шчыра дзякуем вам за гэты год і за вашую падтрымку. Менавіта вы робіце існаванне школы магчымым.

За 2024-2025 навучальны год вы ахвяравалі 20 935.68 злотых. Агульныя выдаткі на дзейнасць школы склалі 20 424.03 злотых.
Розніца 511.65 злотых залічана на наступны навучальны год.

Чэрвень 2025
Верасень 2024
Пачатак навучальнага года 2024-2025 🎉

Выдатныя навіны: нам удалося вырашыць арганізацыйныя пытанні, у тым ліку датычныя аўдыторый. Запрашаем на заняткі!

Верасень 2024